13.10.2026г. Кніжны хіт-парад “Літаратурная Бераставіччына” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.10.2026г. Кніжны хіт-парад “Літаратурная Бераставіччына”

Бібліятэкар раённай бібліятэкі запрасіла юных чытачоў на кніжны хіт- парад “Літаратурная Бераставіччына”, каб пазнаёміць з творчасцю землякоў- паэтаў, з землякоў-пісьменнікаў. Дзеці з цікавасцю слухалі і самі чыталі ўголас вершы Надзеі Сторажавай са зборнікаў “Сіні матылёк” і “Словы розныя бываюць”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з вершамі аўтара Святланы Пракопік, казкамі для дзяцей і малюнкамі да іх. Увагу ўдзельнікаў прыцягнулі вершы паэтэсы Галіны Жывіцы з паэтычнага зборніка “Вачыма берасцянкі”, якія чаруюць не толькі прыгажосцю роднай мовы, але і надзвычайнай меладычнасцю.
Прокрутить вверх