14.10.2026г. Прысвячалася Дню маці — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.10.2026г. Прысвячалася Дню маці

 Сёння, 14 кастрычніка, на сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт. Прысвячаўся ён Дню маці – самаму выдатнаму і душэўнаму святу, якое з’яўляецца адным з доказаў усенароднай любові і прызнання высокай ролі жанчын у нашай краіне.
 Па добрай традыцыі, перад пачаткам канцэрта ў фае гасцей святочнага мерапрыемства сустракала тэматычная кніжная выстава Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага пад назвай «Пакланіся матулі роднай». На выставе прадстаўлены кнігі і альбомы беларускіх аўтараў, прысвечаных маці.

Прокрутить вверх