16.10.2026г. У рамках Тыдня бацькоўскага любові на Бераставічыне абмеркавалі каштоўнасць сям’і ў сучасным свеце — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.10.2026г. У рамках Тыдня бацькоўскага любові на Бераставічыне абмеркавалі каштоўнасць сям’і ў сучасным свеце

  У рамках Тыдня бацькоўскай любові на Бераставіччыне прайшоў круглы стол «Вектар вернасці і абавязку: сучасная сям’я вачыма грамадства, улады і рэлігійных устаноў». Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў улады, духавенства, грамадскіх арганізацый і моладзь і стала пляцоўкай для шчырай размовы аб тым, што сёння значыць быць сям’ёй, як грамадства і дзяржава падтрымліваюць традыцыйныя каштоўнасці і што можа зрабіць кожны з нас. Сустрэча прайшла ў рамках раённага праекта «Духоўнае мацярынства — ад давернага дыялога да настаўніцтва» і рэспубліканскага праекта ГА «Беларускі саюз жанчын» «Быць мамай — крута!».
  На сустрэчы бібліятэкар Данута Лагада правяла прэзентацыю кніжнай выставы “Аб сям’і і сямейных каштоўнасцях” і пазнаёміла з пазнавальнай літаратурай, якую можна ўзяць у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага.

Прокрутить вверх