21.10.2026 г. Пазнавальная праграма “Сям’я ад А да Я” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.10.2026 г. Пазнавальная праграма “Сям’я ад А да Я”

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла пазнавальная праграма “Сям'я ад А да Я”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам пра гісторыю святаў Дня маці і Дня бацькі. Затым дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Збяры прыказку”, “Маміны справы”, “Татавы прафесіі”. Адным з асаблівых момантаў было чытанне твораў, прысвечаных бацькам. Дзеці выбіралі вершы, якія адлюстроўваюць іх пачуцці і думкі пра сваіх мам і татаў. А таксама дзяцей пазнаёмілі з кнігамі, дзе паказана як можна зрабіць падарунак сваімі рукамі для самых блізкіх людзей.
Прокрутить вверх