22.10.2026.Літаратурна-пазнавальная гадзіна «Нашы бацькі — нашы крылы» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.10.2026.Літаратурна-пазнавальная гадзіна «Нашы бацькі — нашы крылы»

У чацвёртых класах  Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага адбылася асаблівая, вельмі цёплая і душэўная літаратурна- пазнавальная гадзіна «Нашы бацькі— нашы крылы». Супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага разам з дзецьмі абмеркавалі самую важную тэму ў жыцці кожнага чалавека — тэму сям’і, любові і падзякі да бацькоў. Навучэнцы чыталі вершы, дзяліліся сваімі думкамі аб сям’і, аб прафесіях сваіх бацькоў. Абмеркаванне выйшла вельмі шчырым: хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі гісторыі аб тым, як мамы падтрымліваюць іх перад кантрольнымі, а таты вучаць быць моцнымі. Галоўнай падзеяй сустрэчы стала стварэнне «крылаў падзякі». Кожны ўдзельнік напісаў на папяровых крылах самыя галоўныя словы аб сваіх бацьках: «добрыя», «моцныя» «клапатлівыя»,»мудрыя», «самыя любімыя».Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што бацькі гэта галоўная апора нашага жыцця.

Прокрутить вверх