27.10.2026г. Літаратурная гасцёўня “Восень залатая” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.10.2026г. Літаратурная гасцёўня “Восень залатая”

27 кастрычніка Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В. М. Кавалеўскага наведалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Для іх была падрыхтавана літаратурная гасцёўня “Восень залатая”. У ходзе мерапрыемства дзеці ўспомнілі, якая бывае восень: радасная, багатая ўраджаем і сумная з кроплямі дробнага дажджу, даведаліся пра восеньскія месяцы, распавялі пра характэрныя прыметы восені, пазнаёміліся з прыказкамі і адказвалі на загадкі пра гэтую дзіўную пару года. Разам з бібліятэкарам дзеці зрабілі творчую працу восеньскай тэматыкі ў “Вавёрчынай майстэрні”. Напрыканцы сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з літаратурай на кніжна-ілюстраванай выставе “Восеньскіх фарбаў карагод».
Прокрутить вверх