28.10.2026г. Урок-абмеркаванне «Лабірынты этыкетных правілаў» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.10.2026г. Урок-абмеркаванне «Лабірынты этыкетных правілаў»

 У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Люстэрка» прайшоў урок-абмеркаванне «Лабірынты этыкетных правілаў». З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся, што такое этыкет, пра яго значэнне ў жыцці і гісторыю ўзнікнення. Пагаварылі, як трэба паводзіць сябе ў грамадскіх месцах: транспарце, школе, а таксама ў кампаніі з сябрамі і пра многае іншае. Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі добрыя словы з дапамогай гульні-падарожжа, знаёміліся з кнігамі, у якіх распавядаецца аб ветлівых героях і невуках, паўтаралі правілы этыкету, чыталі вершы С.Маршака і А. Барто, складалі з словазлучэнняў прыказкі, разбіралі розныя сітуацыі з жыцця. На ўроку дзеці паказалі сябе культурнымі, ветлівымі, тактоўнымі і мы спадзяемся, што для сябе яны назаўжды засвоілі «залатыя» правілы этыкету.

Прокрутить вверх