29.10.2026г. Акцыя “Бяспечныя восеньскія канікулы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.10.2026г. Акцыя “Бяспечныя восеньскія канікулы”

Хутка ў школьнікаў пачнецца даўгачаканы адпачынак – восеньскія канікулы. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі завіталі ў школу, каб напомніць дзецям пра каштоўнасць жыцця і неабходнасць захавання элементарных правілаў бяспекі ў перыяд восеньскага адпачынку: правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на дарозе, у лесе, на вадаёмах, у Інтэрнэце, а таксама папярэдзіць дзіцячае свавольства з агнём і няшчасныя выпадкі. Прапанавалі вучням спланаваць на канікулі займальны і карысны адпачынак, у тым ліку, наведаць бібліятэчныя мерапрыемствы пачытаць кнігі, часопісы, газеты. Бібліятэкары падарылі школьнікам закладкі-памяткі “Адпачывайце бяспечна!”
Прокрутить вверх