29.10.2026г. Хіт-парад часопісаў “Пазнавальная перыёдыка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.10.2026г. Хіт-парад часопісаў “Пазнавальная перыёдыка”

Увазе вучняў чацвёртага класа бібліятэкарам раённай бібліятэкі быў прапанаваны агляд дзіцячых перыядычных выданняў пазнавальнага і пазнавальна-гульнявога характару, такіх як «Мир путешествий», «Весёлый зоопарк», «Глобус », «Рюкзачок» і іншых часопісаў, якія можна ўзяць кожнаму жадаючаму ў бібліятэцы. Кожны меў магчымасць пачытаць часопіс, які яго найбольш зацікавіў. Юныя чытачы пазнаёміліся з маляўніча ілюстраванымі выданнямі і прыйшлі да высновы аб карысці чытання дзіцячай перыёдыкі. Дзеці па чарзе рэкламіравалі самыя карысныя і займальныя, на іх погляд, рубрыкі з часопісаў. Вучні прыйшлі да высновы, што чытаць — гэта займальна і вельмі карысна для пашырэння агульнага кругагляду.
Прокрутить вверх