29.10.2026 г. Урок кібербяспекі “Папярэджаны – значыць узброены!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.10.2026 г. Урок кібербяспекі “Папярэджаны – значыць узброены!”

Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавала ўрок, прысвечаны адной з самых актуальных тэм сучаснасці — бяспецы ў сетцы Інтэрнэт. Мерапрыемства было арганізавана для вучняў 9 “Б” класа з мэтай павышэння іх інфармацыйнай бяспекі. У ходзе ўрока бібліятэкар падрабязна расказала дзецям пра сучасныя схемы махлярства, з якімі часта сутыкаюцца не толькі дарослыя, але і падлеткі, а таксама аб правілах бяспечных паводзін на прасторах глабальнай сеткі. Асаблівая ўвага была ўдзелена такім важным аспектам, як: абарона асабістых дадзеных і пароляў; распазнаванне ашуканскіх сайтаў і падазроных спасылак; правілы зносін з незнаёмцамі ў сацыяльных сетках і онлайн-гульнях; як дзейнічаць, калі сутыкнуўся з кібербулінгам або непрыемным кантэнтам. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, задавалі пытанні і дзяліліся сваім вопытам. Урок прайшоў у інтэрактыўнай форме, што дапамагло дзецям лепш засвоіць атрыманую інфармацыю і зразумець, як важна быць пільнымі ў сетцы Інтэрнэт.

Прокрутить вверх