29.10.2026. Пазнавальная гадзіна «Бяспечныя канікулы» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.10.2026. Пазнавальная гадзіна «Бяспечныя канікулы»

Пазнавальную гадзіну “Бяспечныя канікулы” правялі супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага для чацвёртакласнікаў напярэдадні доўгачаканага адпачынку. Галоўнай мэтай сустрэчы стала паўтарэнне ключавых правілаў паводзін дома, на вуліцы і ў грамадскіх месцах, каб канікулы пакінулі толькі прыемныя ўспаміны. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні, дзе паспяхова разбіралі дарожныя сітуацыі, разгадвалі загадкі аб небяспечных прадметах і ўспомнілі нумары службы экстраннага выкліку. Дзеці прадэманстравалі выдатныя веды асноў пажарнай бяспекі, правіл дарожнага руху і бяспечнага выкарыстання электрапрыбораў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе вучні атрымалі маляўнічыя памяткі, якія дапамогуць ім не забывацца аб асноўных правілах бяспекі падчас канікулаў.
Прокрутить вверх