02.11.2026г. Гадзіна чытання і забаў “Восеньскі калейдаскоп” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.11.2026г. Гадзіна чытання і забаў “Восеньскі калейдаскоп”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася гадзіна чытання і забаў, удзельнікамі якой сталі выхаванцы прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў займальнае падарожжа па восеньскіх лакацыях – полі, лесе, агародзе і парку, дзе іх чакалі тэматычныя конкурсы і вясёлыя гульні. У лесе школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе “З якога дрэва лісток?» і зазірнулі ў царства грыбоў. У полі яны “збіралі” ўраджай і спаборнічалі ў кулінарным майстэрстве, “рыхтуючы” стравы з бульбай у галоўнай ролі. У агародзе дзеці адгадвалі загадкі пра агародніну і садавіну. Фінальны прыпынак — парк, дзе дзеці тлумачылі прыказкі і разгадвалі рэбусы, дэманструючы кемлівасць і ўважлівасць. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад добрага настрою. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі, прысвечанымі восеньскай пары, і чыталі ўголас выбраныя імі творы. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, падарыўшы дзецям яркія ўражанні ад сустрэчы з восенню ў бібліятэцы.
Прокрутить вверх