02.11.2026 Агляд часопіса “Вясёлка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.11.2026 Агляд часопіса “Вясёлка”

У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага ў перыяд восеньскіх канікулаў, у рамках акцыі “Чытай сваё беларускае”, супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі агляд часопіса “Вясёлка”. Гэты беларускі часопіс ужо шмат дзесяцігоддзяў адкрывае для дзяцей дзіўны свет роднай мовы, казак і творчасці. Гэта не проста часопіс, гэта добры і мудры сябар, які вучыць сяброўству, любові да прыроды і павазе да традыцый. Новыя выпускі парадавалі маленькіх чытачоў яркім афармленнем, займальнымі гісторыямі і заданнямі. У часопісе “Вясёлка” дзеці пазнаёміліся з публікацыямі вершаў саміх чытачоў.
Прокрутить вверх