12.11.2026 г Хвілінка дабраты “Вучымся разумець адзін аднаго”. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.11.2026 г Хвілінка дабраты “Вучымся разумець адзін аднаго”.

У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла хвілінка дабраты “Вучымся разумець адзін аднаго”. Дзеці размаўлялі пра самае галоўнае – дабрату і ветлівасць. Рабіць дрэнныя справы не трэба, таму што яны прыносяць боль іншым людзям і разбураюць давер. Калі мы крыўдзім кагосьці, свет вакол нас становіцца горшым, а на душы застаецца цяжар. Дзецям было цікава пагуляць у гульні, адказваць на пытанні і пачытаць вершы пра добрыя справы.

Прокрутить вверх