12.11.26 г. Урок прававой культуры “Права быць дзіцём” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.11.26 г. Урок прававой культуры “Права быць дзіцём”

Для навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы бібліёграфам
раённай бібліятэкі быў праведзены прававы ўрок “Права быць дзіцём”.
Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці
непаўналетніх, супрацоўнік бібліятэкі адзначыла, што самыя галоўныя
дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб
правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі
ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”, “Я маю правы”, “Правы
літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі
пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.

Прокрутить вверх