10.04.2026 г. Экскурсія “Бібліятэка – скарбніца ведаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.04.2026 г. Экскурсія “Бібліятэка – скарбніца ведаў”

  10 красавіка Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла вучняў 1 “Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на экскурсію па бібліятэцы “Бібліятэка – скарбніца ведаў”. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, наведалі яе аддзелы, пазнаёміліся з выставамі, якія ёсць у залах бібліятэкі. Супрацоўнік бібліятэкі расказала вучням аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах абыходжання з бібліятэчным фондам. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі і перыядычнымі выданнямі, а таксама атрымалі запрашэнні на бібліятэчныя мерапрыемствы і ў аматарскія аб’яднанні.

Прокрутить вверх