10.05.2026г. «Мы – беларусы: гонар, адзінства, сімвалы!» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.05.2026г. «Мы – беларусы: гонар, адзінства, сімвалы!»

  10 мая ў Вялікай Бераставіцы прашло ўрачыстае мерапрыемства ў рамках раённай акцыі «Мыбеларусы: гонар, адзінства, сімвалы!», прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Свята абяднала прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія сабраліся разам, каб наглядна і яскрава прадэманстраваць вернасць краіне, гістарычнай памяці, імкненню захаваць і прымножыць дасягненні нашых продкаў.

    У гэты святочны дзень раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў папоўніліся новымі актывістамі. Першы сакратар Бераставіцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Мішэль Пярко ўручыла членскія білеты БРСМ, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Андрэй Шчука – членскія білеты грамадскага аб’яднання «Белая Русь», а старшыня Бераставіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Павел Панкевіч – білеты Беларускай партыі “Белая Русь”. Сярод актывістаў і супрацоунікі Бераставіцкай бібліятэкі Інга Антановіч і Алена Васько.

Прокрутить вверх