02.06.2026 г. Урок мужнасці “Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.06.2026 г. Урок мужнасці “Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

  У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” прайшоў урок мужнасці “Жанчыны Беларусі  ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі  фактамі пра беларускіх жанчын, якія ўнеслі вялізны ўклад у Перамогу ў  Вялікай Айчыннай вайне. Прысутныя ўважліва слухалі і глядзелі  прэзентацыю аб жанчынах-санітарках, медсёстрах, лётчыцах, танкістках, аб  работніках тылу, якія працавалі нароўні з мужчынамі. Дзеці прынялі ўдзел у  гульні «Дарогамі вайны», дзе яны адказвалі на пытанні віктарыны, прайшлі  станцыі «Салдацкі рэчмяшок», «Ваенная тэхніка», «Шыфравальшчык».

Прокрутить вверх