15.07.2026 г. Патрыятычны круіз “Вялікае падарожжа па Беларусі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.07.2026 г. Патрыятычны круіз “Вялікае падарожжа па Беларусі”

  Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” правялі мерапрыемства, прысвечанае гістарычнаму мінуламу і сучаснасці нашай любай Беларусі. Дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа па краіне, даведаліся шмат новага і цікавага, дзяліліся сваімі ведамі. Адказвалі на пытанні віктарыны па традыцыях, святах і славутасцях краіны, успаміналі рэкі і азёры Беларусі, знаёміліся з біяграфіямі беларускіх знакамітых жанчын. Удзельнікі мерапрыемства, разгадваючы рэбусы, пазнаёміліся з абласцямі нашай краіны, іх галоўнымі гарадамі і сімваламі. Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава і фотазона “Я люблю Беларусь”.

Прокрутить вверх