22.07.2026г. Бліц-апытанне “Адгадай літаратурнага героя” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.07.2026г. Бліц-апытанне “Адгадай літаратурнага героя”

   Летнія канікулы — ідэальны час для гульняў і адпачынку. Каб разнастаіць дзіцячы вольны час падчас летніх канікулаў у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” 22 ліпеня прайшло бліц-апытанне “Адгадай літаратурнага героя”.

Падчас мерапрыемства дзецям трэба было прайсці пяць складаных этапаў: “ Бюро знаходак”, “Сакрэтнае дасье”, “Чый партрэт”, “Чорны яшчык”, “Хто я?”. Каб справіцца з заданнямі, дзеці ўзгадалі і назвалі ўсіх загаданых казачных персанажаў і літаратурных герояў, праявілі кемлівасць, і вясёлы азарт.

Прокрутить вверх