15.09. 2026 г. Кнігападарожжа “Мудрыя кніжныя паліцы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.09. 2026 г. Кнігападарожжа “Мудрыя кніжныя паліцы”

 15 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь – свята, якое аб’ядноўвае бібліятэкараў і чытачоў. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага ў гэты дзень прайшло кнігападарожжа “Мудрыя кніжныя паліцы”. Бібліятэкар расказала прысутным аб гісторыі свята, аб значэнні кнігі і ролі бібліятэкі ў сучасным свеце, таксама пагаварылі аб прафесіі бібліятэкар, якая з’явілася з узнікненнем першых кнігасховішч. У гэты дзень у бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Хай кніга побач будзе вечна” і фотавыстава “Жыццё Бераставіцкай раённай бібліятэкі ў фотаздымках”.

Прокрутить вверх