22.10.2026г. Агляд дзіцячай перыёдыкі “Калейдаскоп часопісаў і газет” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.10.2026г. Агляд дзіцячай перыёдыкі “Калейдаскоп часопісаў і газет”

  Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прадставілі ўвазе вучняў чацвёртых класаў дзіцячыя перыядычныя выданні, якія выпісвае бібліятэка. Гэта маляўнічыя і пазнавальныя часопісы і газеты: «Весёлый зоопарк», «Вясёлка», «3/9 царство», «Рюкзачок», «Дневник стрекозы», «Мир путешествий». Гэтыя займальныя выданні ўяўляюць цікавасць для правядзення вольнага часу дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Кожны вучань меў магчымасць пачытаць часопіс, які яго найбольш зацікавіў. Потым дзеці па чарзе рэкламіравалі самыя карысныя і займальныя, на іх погляд, рубрыкі з часопісаў. Разам чытаем – кругагляд пашыраем!

Прокрутить вверх