библиотека — Страница 156 — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

библиотека

06.03.2025г. Кніжная выстава “Тытан эпохі Адраджэння”

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адкрылася кніжная выстава прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння скульптара, мастака, архітэктара, паэта і мысляра, аднаго з найбуйнейшых майстроў эпохі Адраджэння Мікеланджэла дзі Ладавіка дзі Леанарда Дзі Буанароці Сімані (1475-1564). На выставе прадстаўлены кнігі з фонду бібліятэкі, якія дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю гэтага вялікага […]

06.03.2025г. Кніжная выстава “Тытан эпохі Адраджэння” Читать дальше »

06.03.2025 г. Віншавальная акцыя “З 8 сакавіка!”

Бібліятэкар бібліобуса правяла віншавальную акцыю “З 8 сакавіка!”. Яна павіншавала жанчын вёсак Леснявічы, Пыхаўчыцы, Карпаўцы і Сінькі з надыходзячым святам, пажадала душэўных сіл, жыццёвай мудрасці, жаночага шчасця, узаемнай любові, хатняй утульнасці і ўручыла віншавальныя паштоўкі. Жанчыны былі ўдзячныя за аказаную ўвагу.

06.03.2025 г. Віншавальная акцыя “З 8 сакавіка!” Читать дальше »

06.03.2025 г. Вечар віншаванняў “Сузор’е Жанчын – сузор’е Надзеі, Любові, Жыцця…”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў вечар віншаванняў прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. На мерапрыемства былі запрошаны члены грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, актывісты раённага аб’яднання ветэранаў, чытачы бібліятэкі. Бібліятэкар чытальнай залы Лагада Д.З. пачала мерапрыемства цёплымі, шчырымі, пяшчотнымі словамі ўдзячнасці ў адрас прыгожай паловы чалавецтва. Госці чыталі вершы, спявалі песні. Таксама прысутныя захоплена

06.03.2025 г. Вечар віншаванняў “Сузор’е Жанчын – сузор’е Надзеі, Любові, Жыцця…” Читать дальше »

06.03.2025г. Гадзіна дабрыні “З любоўю да жанчын”

Міжнародны жаночы дзень, 8 Сакавіка, — гэта светлае свята, якое сагравае сэрцы шчырымі ўсмешкамі і цёплымі словамі ўдзячнасці нашым мамам, бабулям і сёстрам. 6 марта філіял “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла гадзіну дабрыні “З любоўю да жанчын”, прысвечанае першаму вясноваму святу. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся гісторыю ўзнікнення гэтага свята  і пра тое, як важна праяўляць паважлівыя,

06.03.2025г. Гадзіна дабрыні “З любоўю да жанчын” Читать дальше »

06.03.2025г. Вечар-сустрэча “Святло, якое не гасне”

Цудоўнаму веснавому святу быў прысвечаны вечар-сустрэча “Святло, якое не гасне” аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” Старадварэцкай бібліятэкі. Удзельніцы адгадвалі загадкі аб жаночых імёнах, дапаўнялі сказы, слухалі вершы ў свой гонар, пілі гарбату з прысмакамі і, канешне ж, размаўлялі. Вельмі прыемным падарункам стала музычнае віншаванне загадчыка клуба Бутрылы А.А.

06.03.2025г. Вечар-сустрэча “Святло, якое не гасне” Читать дальше »

Прокрутить вверх