библиотека — Страница 161 — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

библиотека

22.02.2025г. Гульнявая праграма “Аты-баты“

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” культарганізатар разам з дзяўчынкамі правялі гульнявую праграму для хлопчыкаў “Аты- баты”. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, адгадвалі загадкі, у якіх праяўлялі свой спрыт і эрудыцыю. У завяршэнні мерапрыемства дзяўчаты павіншавалі хлопчыкаў са святам і ўсе разам частаваліся за салодкім сталом.

22.02.2025г. Гульнявая праграма “Аты-баты“ Читать дальше »

22.02.2025-28.02.2025г. Тыдзень праваслаўнай кнігі “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала разгорнутая кніжная выстава “Духоўных кніг чаруючая мудрасць”. Яна выклікала цікавасць сярод розных катэгорый чытачоў. Папулярызацыя духоўнай літаратуры, была мэтай арганізаванай выставы. Акрамя таго бібліятэкар зрабіла яе бібліяагляд, каб больш даступна данесці тэму духоўнасці сярод розных катэгорый чытачоў. З вучнямі пачатковых класаў спыніліся больш

22.02.2025-28.02.2025г. Тыдзень праваслаўнай кнігі “Духоўных кніг чаруючая мудрасць” Читать дальше »

22.02.2025г. Літаратурны агляд “Праваслаўная кніга – свет вечнай ісціны”

22  лютага ў філіяле  “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся  літаратурны  агляд  “Праваслаўная  кніга – свет  вечнай  ісціны”. Увазе рабят  былі  прапанаваны  кнігі  пра  гісторыю праваслаўя, пра  святых, іх жыццё  і  духоўныя  подзвігі. Агляд  паказаў  перад  прысутнымі  духоўна–маральныя  арыенціры, якія  спрыяюць  да  чытання праваслаўнай літаратуры.

22.02.2025г. Літаратурны агляд “Праваслаўная кніга – свет вечнай ісціны” Читать дальше »

22.02.2025г. Літаратурная кампазіцыя “Сапраўдныя мужчыны служаць Айчыне”

22 лютага, напярэдадні дня абаронцаў Айчыны, ў Старадварэцкай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Сапраўдныя мужчыны служаць Айчыне”. Старонкі гісторыі, якія апавядаюць аб нараджэнні беларускай арміі, вершы і песні, ролікі аб абаронцах стварылі святочны настрой у ўдзельнікаў мерапрыемства.

22.02.2025г. Літаратурная кампазіцыя “Сапраўдныя мужчыны служаць Айчыне” Читать дальше »

21.02.2025г. Этыкет-урок “Школьныя правілы этыкету”

Правілы паводзін у школе называюцца школьным этыкетам. Гэтая тэма важная для кожнага вучня, бо вучыцца і мець зносіны ў прыемнай атмасферы – гэта залог паспяховай вучобы. Для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” ў раённай бібліятэцы прайшоў этыкет-урок “Школьныя правілы этыкету”. Школьнікі пазнаёміліся з правіламі школьнага этыкету і даведаліся, што яны існуюць для ўсіх, хто пераступае парог

21.02.2025г. Этыкет-урок “Школьныя правілы этыкету” Читать дальше »

Прокрутить вверх