библиотека — Страница 221 — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

библиотека

06.12.2023 г. Час адпачынку “Возьмемся за руки, друзья!”

Возьмемся за руки, друзья!» — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў. Супрацоўнік бібліятэкі цёплымі словамі павіншавала гасцей са святам і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і спачування, ўсяго самага найлепшага. Імпрэзу прадоўжыла гульнявая праграма, падчас якой маладыя людзі ўдзельнічалі […]

06.12.2023 г. Час адпачынку “Возьмемся за руки, друзья!” Читать дальше »

06.12.2023г. Адкрыты прагляд літаратуры “Асцярожна! СНІД”

6 снежня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры і перыядчных выданняў па тэме “Асцярожна! СНІД”, на якім прысутнічалі вучні 9 класа. Бібліятэкар пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з кнігай прафесара Жан- Клода Шэрмана і Аліўе Гальзі “СПИД правда, которую должен знать каждый”. Знакаміты французскі навуковец- рэтравірусолаг Жан-Клод Шэрман, які адкрыў вірус імунадэфіцыту чалавека, распавядае сенсацыйную гісторыю пра

06.12.2023г. Адкрыты прагляд літаратуры “Асцярожна! СНІД” Читать дальше »

16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”

Вялікім здабыткам раённай бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай

16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў” Читать дальше »

04.03.2022г. Гучныя чытанні “Паэзіі цудоўны свет”

У межах акцыі “Чытаем разам” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала мясцовую школу з гучнымі чытанні “Паэзіі цудоўны свет”. Дзеці даведаліся, што паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў прымушаюць па-новаму бачыць свет, рабіць нечаканыя адкрыцці і насычацца эмоцыямі і пачуццямі. Дзеці чыталі вершы Я. Коласа, Ул. Мазго, Ул. Марчука, А. Зэкава і інш.

04.03.2022г. Гучныя чытанні “Паэзіі цудоўны свет” Читать дальше »

15.01.2022г. Літаратурнае знаёмства “Сэрца зямлі маёй” да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Г.А.Васілеўскай

“Сэрца зямлі маёй” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае знаёмства з творчасцю беларускай пісьменніцы, публіцыста і аўтара твораў дзяцей і юнацтва Галіны Ануфрыеўны Васілеўскай (15.01.1927 – 06.10.2017) з нагоды яе 95-гадовага юбілею. Бібліятэкар коратка расказала дзецям аб жыццёвым і творчым лёсе пісьменніцы і пазнаёмила з выданнямі, прадстаўленымі на аднайменнай кніжнай выставе.  

15.01.2022г. Літаратурнае знаёмства “Сэрца зямлі маёй” да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Г.А.Васілеўскай Читать дальше »

Прокрутить вверх