Навіны — Страница 231 — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

Навіны

16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”

Вялікім здабыткам раённай бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай […]

16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў” Читать дальше »

04.03.2022г. Гучныя чытанні “Паэзіі цудоўны свет”

У межах акцыі “Чытаем разам” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала мясцовую школу з гучнымі чытанні “Паэзіі цудоўны свет”. Дзеці даведаліся, што паэтычныя творы беларускіх пісьменнікаў прымушаюць па-новаму бачыць свет, рабіць нечаканыя адкрыцці і насычацца эмоцыямі і пачуццямі. Дзеці чыталі вершы Я. Коласа, Ул. Мазго, Ул. Марчука, А. Зэкава і інш.

04.03.2022г. Гучныя чытанні “Паэзіі цудоўны свет” Читать дальше »

15.01.2022г. Літаратурнае знаёмства “Сэрца зямлі маёй” да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Г.А.Васілеўскай

“Сэрца зямлі маёй” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло літаратурнае знаёмства з творчасцю беларускай пісьменніцы, публіцыста і аўтара твораў дзяцей і юнацтва Галіны Ануфрыеўны Васілеўскай (15.01.1927 – 06.10.2017) з нагоды яе 95-гадовага юбілею. Бібліятэкар коратка расказала дзецям аб жыццёвым і творчым лёсе пісьменніцы і пазнаёмила з выданнямі, прадстаўленымі на аднайменнай кніжнай выставе.  

15.01.2022г. Літаратурнае знаёмства “Сэрца зямлі маёй” да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Г.А.Васілеўскай Читать дальше »

Прокрутить вверх