21.05.2026г. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.05.2026г. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

    Сёння ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Галоўная  тэма  сустрэчы «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі». Асвятляючы гэтую тэму дырэктар установы Станкевіч С.В. акцэнтавала ўвагу  на новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі. Турыстычная галіна з’яўляецца магутным драйверам эканамічнага росту для любой дзяржавы. Яна не толькі значна павялічвае ВУП і садзейнічае стварэнню новых рабочых месц, але і стымулюе развіццё інфраструктуры, забяспечвае прыток замежнай валюты і актывізуе сумежныя сектары эканомікі. Асобна была адзначана неацэнная роля турызму ў захаванні багатай гістарычнай спадчыны, унікальных прыродных ландшафтаў і культурных каштоўнасцей, у тым ліку традыцыі, звычаі і рамёствы. У кантэксце Беларусі турызм разглядаецца як важны сектар эканомікі, і яго далейшае развіццё ў бліжэйшыя гады будзе ажыццяўляцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Турызм» на 2026-2030 гады.

 

Прокрутить вверх