27.05.2026г. Экачасопіс «Любі, захоўвай, дзякуй» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.05.2026г. Экачасопіс «Любі, захоўвай, дзякуй»

    Для ўдзельнікаў экалагічнага аб’яднання «Экалагічны буквар», працуючага пры раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага, прайшоў экачасопіс «Любі, захоўвай, дзякуй» да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя. На мерапрыемстве ўдзельнікі даведаліся аб экалагічных праблемах: забруджванні глебы, рэк, паветра, знішчэнні раслін і жывёл; пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця прыродных супольнасцяў. Дзеці паспяхова справіліся з віктарынай «Экалагічны святлафор» і іншымі заданнямі па тэме. Таксама была аформлена тэматычная выстава “Чалавек. Прырода. Жыццё», дзе былі прадстаўлены выданні, якія асвятляюць пытанні і праблемы аховы навакольнага асяроддзя, распавядаюць аб непаўторнай і багатай прыродзе нашай зямлі.

Прокрутить вверх