28.05.2026г Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню пагранічніка, прайшла ў раённай бібліятэцы — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.05.2026г Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню пагранічніка, прайшла ў раённай бібліятэцы

  Святу, якое сімвалізуе мужнасць, адвагу і адданасць абаронцаў межаў нашай краіны, была прысвечана дыялогавая пляцоўка «Мир завоеванный, хранимый», якая адбылася ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага. У якасці экспертаў выступілі старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Павел Панкевіч, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Мішэль Пярко, дырэктар музея Ваверкі ў Вялікай  Бераставіцы, намеснік старшыні Бераставіцкай раённай арганізацыі РДГА «Веды», намеснік начальніка пагранічнай заставы «Галынка» па ідэалагічнай рабоце Аляксей Клімчук, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Алена Хоміч. Удзел у мерапрыемстве прыняла таксама працуючая моладзь раёна і вайскоўцы пагранічнай  заставы «Галынка».

Пры дапамозе прэзентацыі загадчык аддзела Бераставіцкай райбібліятэкі Наталля Арлоўская і бібліятэкар чытальнай залы Данута Лагода нагадалі прысутным гісторыю ўзнікнення пагранічных войскаў, расказалі пра гістарычную падзею, якая стала асновай для вызначэння  даты свята, а таксама падрабязна спыніліся на гісторыі ўтварэння пагранічных застаў. Падчас дыялогавай пляцоўкі прысутныя з гонарам узгадалі імёны доблесных пагранічнікаў Віктара Усава, Аляксандра Сівачова, Феадосія Кірычэнкі, Данііла Казакевіча, падрабязна спыніўшыся на біяграфіі кожнага з іх. Успомнілі і гераічны подзвіг воіна-пагранічніка Ільі Анохіна, які ў 1946 годзе загінуў пры выкананні службовага абавязку на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. Да  ўвагі удзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная кніжная выстава «На страже границы» Прысутныя на мерапрыемстве вайскоўцы пагранічнай заставы «Галынка» падзяліліся сваімі ўражаннямі аб службе ў органах пагранічнай  службы і яе спецыфіцы, распавялі пра няпростыя будні на заставе.

Прокрутить вверх