01.06.2026г. Пазнавальная віктарына «Жаночыя вобразы ў казках» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.06.2026г. Пазнавальная віктарына «Жаночыя вобразы ў казках»

  1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей і першы дзень лета, а лета – гэта час адпачынку, забаў, цікавых сустрэч і, вядома, чытання самых цікавых кніг. Лета з раённай бібліятэкай імя В.М. Кавалеўскага пачалося з яркага і цікавага мерапрыемства да Дня абароны дзяцей у парку імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы, дзе супрацоўнікі бібліятэкі правялі пазнавальную віктарыну «Жаночыя вобразы ў казках». Каманды  школ з азартам ўключыліся ў гульню. У ходзе віктарыны яны: успаміналі вядомых казачных гераінь, адгадвалі персанажаў па апісаннях і сюжэтах, адказвалі на тэматычныя пытанні і выконвалі творчыя заданні. Віктарына прайшла ў сяброўскай атмасферы: дзеці праявілі выдатную эрудыцыю, фантазію і камандны дух.

Таксама дзецям было прапанавана пазнаёміцца з выставамі дзіцячых кніг “Лета, кніга, я — шчастлівые сябры”, “Чакаючы  цікавых і дапытлівых” і стаць актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу малюнкаў «Чароўныя казкі», паспрабаваць сябе ў гучных чытаннях кніг і пагуляць у міні-футбол. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы весялосці і запалу…

 

Прокрутить вверх