01.06.2026 г. Бібліятэчная забава “Падарожжа па казках” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.06.2026 г. Бібліятэчная забава “Падарожжа па казках”

 Выхаванцы дзіцячага сада ў Дзень абароны дзяцей наведалі раённую  бібліятэку імя В.М Кавалеўскага. Для маленькіх чытачоў ладзілася бібліятэчная забава “Падарожжа па казках”. Дзеці з задавальненнем ўдельнічалі ў гульнях “Каціся, чароўны клубочак”, “Успаміналкі”, “Пазнай казку па малюнку”, “Чароўная палачка-загадалачка”. Мясцовая пісьменніца Святлана Валянцінаўна Пракопік расказала прысутным сваю казку пра адзінарожку, пазнаёміла ўдзельнікаў з рукапісамі казак і вельмі прыгожымі малюнкамі да іх. Пазнавальна, цікава, атмасферна прайшла сустрэча дашкольнікаў з казкай.

Прокрутить вверх