05.06.2026г. Гульнявая віктарына “У краіне дзяцінства” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.06.2026г. Гульнявая віктарына “У краіне дзяцінства”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” наведала Масалянскі дзіцячы сад , каб правесці  гульнявую віктарыну “У краіне дзяцінства”. Падчас мерапрыемства маленькія чытачы зрабілі падарожжа ў дзіўны свет казак, прынялі ўдзел у літаратурных  гульнях,   адгадвалі загадкі, слухалі прыказкі, прымаўкі, казкі, вершы. Дзеці пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Лета і кніга”. Мерапрыемства прайшло весела і цікава, а рабята паабяцалі з мамамі прыйсці ў бібліятэку за кнігамі, якія найбольш спадабаліся.

Прокрутить вверх