17.06.2026г.Справаздачная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.06.2026г.Справаздачная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»

У Бераставіцкім раёне прайшла справаздачная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».                                                                                                                              На мерапрыемстве падвялі вынікі працы за справаздачны перыяд і акрэслілі планы на будучыню. У цэнтры ўвагі — поспехі ва ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, падтрымка мацярынства і маштабныя сацыяльныя ініцыятывы. Старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Людміла Сяргеева адзначыла найбольш яркія праекты і знакавыя падзеі за справаздачны перыяд 2024-2025 гадоў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч, гаворачы аб планах, адзначыла, што ў Год беларускай жанчыны, у снежні, будзе адзначацца 35-годдзе БСЖ, і ў раёне пройдзе маштабны жаночы форум з цікавым напаўненнем. У ліку выступаючых была і старшыня пярвічнай  арганізацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі Данута Лагода, якая падрабязна расказала аб праектах, якія спалучаюць асвету і захаванне каштоўнасцей.

  Канферэнцыя завяршылася важнымі рашэннямі. Выбраныя дэлегаты на абласную канферэнцыю — старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Людміла Сяргеева і яе намеснік Таццяна Жангелевіч. Выбраны лідэр маладзёжнага крыла — загадчык Малабераставіцкай амбулаторыі агульнай практыкі Ганна Петух. Узнагароджаны актывісты жаночага руху раёна.

Прокрутить вверх