19.08 Інфармацыйны ўрок “Бібліятэка, кніга, Я. Знаёмства з бібліятэкай” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.08 Інфармацыйны ўрок “Бібліятэка, кніга, Я. Знаёмства з бібліятэкай”

19 жніўня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для наведвальнікаў мясцовага дзяцячага садка прайшоў інфармацыйны ўрок “Бібліятэка, кніга, Я. Знаёмства з бібліятэкай”. Для хлопчыкаў і дзяўчынак была праведзена экскурсія па бібліятэцы, дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін і з правіламі карыстыння кнігамі. Будучыя чытачы з цікавасцю і захапленнем разглядалі каляровыя кніжкі, слухалі дзіцячыя вершы, адгадвалі загадкі.
Прокрутить вверх