19.08.2026 г. Гадзіна праваслаўных традыцый “Тры Спасы – тры запасы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.08.2026 г. Гадзіна праваслаўных традыцый “Тры Спасы – тры запасы”

У раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аб’яднання “Вясёлка дабра” прайшла гадзіна праваслаўных традыцый “Тры Спасы — тры запасы”. У жніўні мы адзначаем тры цудоўных царкоўных свята: мядовы, яблычны і арэхавы (або хлебны) Спас. Наша праграма пазнаёміла гасцей з традыцыямі кожнага з іх. Мы здзейснілі займальнае падарожжа па звычаях і традыцыях мядовага, яблычнага і арэхавага Спасаў, успомнілі мноства прыказак і прымавак, а таксама літаратурныя творы, у якіх згадваюцца яблыкі, мёд і арэхі. Не абышлося без тэатралізаванай сцэнкі “Яблычны спас”, дзе ўсе маглі пераканацца ў тым, што Яблык – адзін з самых карысных пладоў. Займальна і цікава прайшлі гульні “Яблычныя фанты” і “Арэхавыя варажбы”. Песні ў выкананні Артура Васько працягнулі свята. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікаў чакалі пачастункі: свежыя яблыкі, духмяныя арэхі і салодкі мёд! Дзякуй усім, хто прыйшоў і падзяліў з намі атмасферу свята і радасці! Чакаем вас на новых мерапрыемствах!

Прокрутить вверх