27.09.2026г. Бібліятэчная сустрэча “Пагаворым пра жыццё” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.09.2026г. Бібліятэчная сустрэча “Пагаворым пра жыццё”

  27 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “Пагаворым пра жыццё”, чарговае пасяджэнне аматарскага об’яднання “ДИВО”. Удзельніцы мерапрыемства не проста чытаюць добрыя кнігі і актыўна прымаюць удзел у жыцці бібліятэкі, яны сапраўдныя чараўніцы, іх жыццёвы вопыт гэтаму падцвярджэнне. Нездарма навукоўцы даказалі, што ў жанчыны існуе тры ўзросты: першы — калі яна верыць у Дзеда Мароза, другі — калі не верыць, і трэці — калі яна сама Дзед Мароз і можа стварыць любы цуд сваімі рукамі. Зараз жанчыны знаходзяцца ў самым цудоўным, трэцім узросце, таму сустрэча прайшла на адным дыханні ў добрай, вясёлай атмасферы з песнямі, жартамі. 

 

Прокрутить вверх