04.06.2026г. Літаратурны гід «Жаночыя вобразы пад кніжнай вокладкай» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.06.2026г. Літаратурны гід «Жаночыя вобразы пад кніжнай вокладкай»

  Чароўныя казкі – гэта свет, напоўнены цудамі, ператварэннямі і, вядома ж, рознымі героямі. Сярод іх асабліва вылучаюцца жаночыя вобразы. Яны не проста прыгожыя, а складаныя і шматгранныя персанажы, якія маюць важную ролю ў развіцці сюжэту і нясуць у сабе глыбокі сэнс. У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера «Дружба» прайшоў літаратурны гід «Жаночыя вобразы пад кніжнай вокладкай». Бібліятэкар распавяла дзецям, што ў казках сустракаюцца розныя жаночыя вобразы: злыя мачахі, хітрыя вядзьмаркі, прыгожыя прынцэсы і добрыя памочніцы. Кожная з іх мае сваю ролю ў стварэнні чароўнага свету казкі і нясе ў сабе пэўны сэнс. Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах «Объяснялка-блытаніна», «Казачныя гераіні», «Самыя шустрыя» і іншых. Прагледзелі прэзентацыю «Казачныя гераіні на старонках кніг». Была падрыхтавана тэматычная выстава «Лета, кніга, я- шчаслівыя сябры» Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што жаночыя вобразы ў казках – гэта яркія, шматгранныя і запамінальныя персанажы. Яны вучаць нас дабру, мудрасці, смеласці і знаходлівасці.

Прокрутить вверх