14.08.2026г. Кніжная выстава-партрэт « Алесь Марціновіч: гісторыя ў кнігах і кнігі ў гісторыі» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.08.2026г. Кніжная выстава-партрэт « Алесь Марціновіч: гісторыя ў кнігах і кнігі ў гісторыі»

   Сучасная беларуская літаратура багатая на выдатныя імёны. Адным з такіх значных аўтараў з’яўляецца Алесь Марціновіч. 18 жніўня гэты пісьменнік, крытык і літаратуразнаўца адзначае свой 80-гадовы юбілей. Да гэтай святочнай даты ў раённай бібліятэцы імя В. М.Кавалеўскага падрыхтавана кніжная выстава-партрэт «Алесь Марціновіч: гісторыя ў кнігах і кнігі ў гісторыі». Нарадзіўся Алесь Андрэевіч Марціновіч у в. Казловічы Слуцкага раёна. І маці, і бацька пісьменніка працавалі настаўнікамі. У 1964 годзе Алесь Марціновіч паступіў на філалагічны факультэт БДУ, але на трэцім курсе перавёўся на факультэт журналістыкі. Працаваў у розных мясцовых газетах, а пасля ў газеце «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Беларуская думка». Далей Алесь Андрэевіч – намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008-2009) і «Маладосць» (2009-2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Як журналіст Алесь Марціновіч пачаў пісаць яшчэ школьнікам. З 1966 года пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.  З’яўляецца аўтарам выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння», «Златавуст з Турава», «Сімяён, сын Полацка», «Як Гурка ворагаў граміў»), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»). Значнай вяршыняй творчасці пісьменніка з’яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах, у якой упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў прасочаны лёсы знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем. Паважаныя чытачы запрашаем у раённую бібліятэку пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка і ўзгадаць падзеі беларускай гісторыі.

Прокрутить вверх